Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

УРОК 7

Што такое Царства Бога?

Што такое Царства Бога?

1. Што такое Царства Бога?

Чаму Ісус — найлепшы Цар? (МАРКА 1:40—42).

Царства, ці Валадарства, Бога — гэта нябесны ўрад, які заменіць усе чалавечыя ўрады і зробіць так, каб ажыццявілася воля Бога на небе і на зямлі. Вестка аб Божым Царстве — радасная навіна. Хутка Царства Бога здзейсніць мару чалавецтва аб добрым урадзе. Яно з’яднае ўсіх людзей на зямлі. Прачытайце Даніэля 2:44; Мацвея 6:9, 10; 24:14.

Любое царства ўзначальвае цар. Ягова прызначыў Царом нябеснага Царства свайго Сына, Ісуса Хрыста. Прачытайце Адкрыццё 11:15.

2. Чаму Ісус — найлепшы Цар?

Божы Сын — найлепшы Цар, таму што ён добры і справядлівы (Мацвея 11:28—30). Да таго ж Ісус, як ніхто іншы, можа дапамагчы людзям, бо будзе правіць з неба над усёй зямлёй. Пасля свайго ўваскрэсення ён падняўся на неба, сеў праваруч Бога і стаў чакаць (Гебраяў 10:12, 13). Калі надышоў час, Бог даў яму ўладу, і ён пачаў правіць. Прачытайце Даніэля 7:13, 14.

3. Хто будзе правіць з Ісусам?

Разам з Ісусам на небе будуць правіць людзі, якіх Біблія называе «святым народам» (Даніэля 7:27). Іх выбірае сам Ягова. Першымі ў гэту групу ўвайшлі верныя апосталы Ісуса. Збіранне «святога народа» — адданых Богу мужчын і жанчын — працягваецца і да нашага часу. Яны таксама, як Ісус, уваскрэшваюцца ў духоўным целе. Прачытайце Яна 14:1—3; 1 Карынцянаў 15:42—44.

Колькі чалавек пойдзе на неба? Ісус назваў іх «малым статкам» (Лукі 12:32). Усяго гэтых людзей будзе 144 000. Яны будуць правіць над зямлёй разам з Ісусам. Прачытайце Адкрыццё 14:1.

4. З чаго пачалося праўленне Ісуса?

Царства Бога пачало правіць у 1914 годзе *. Першае, што зрабіў Ісус,скінуў Сатану і дэманаў на зямлю. Сатана разлютаваўся і пачаў чыніць яшчэ больш зла (Адкрыццё 12:7—10, 12). З таго часу пакуты людзей памножыліся ў разы. Войны, голад, эпідэміі і землятрусы — усё гэта частка «знака», які сведчыць аб тым, што Царства Бога блізка. Прачытайце Лукі 21:7, 10, 11, 31.

5. Што робіць Царства Бога зараз і што яно зробіць у будучыні?

Дзякуючы прапаведніцкай дзейнасці, якая праводзіцца па ўсёй зямлі, Царства Бога ўжо цяпер аб’ядноўвае мноства людзей з розных народаў. Мільёны пакорлівых людзей становяцца падданымі Ісуса. Царства Бога захавае іх падчас знішчэння гэтага злога свету. Таму ўсім, хто хоча радавацца жыццю пад праўленнем Царства Бога, трэба вучыцца быць паслухмянымі Ісусу. Прачытайце Адкрыццё 7:9, 14, 16, 17.

На працягу 1 000 гадоў Царства будзе ажыццяўляць першапачатковы намер Бога для чалавецтва. Уся зямля стане раем. Пасля гэтага Ісус перадасць Царства свайму Айцу (1 Карынцянаў 15:24—26). Каму б вы хацелі расказаць пра Царства Бога? Прачытайце Псальм 37:10, 11, 29.

 

^ абз. 6 Падрабязней, як біблейскія прароцтвы ўказваюць на 1914 год, можна даведацца з кнігі «Чаму нас вучыць Біблія?», старонкі 217—220, рус.