Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

УРОК 2

Хто такі Бог?

Хто такі Бог?

1. Чаму Бог заслугоўвае пакланення?

Сапраўдны Бог — гэта Творца ўсяго. У яго не было пачатку і ніколі не будзе канца (Псальм 90:2). Менавіта ён паведаміў нам добрую вестку, запісаную ў Бібліі (1 Цімафея 1:11). Паколькі Бог даў нам жыццё, мы павінны пакланяцца толькі яму. Прачытайце Адкрыццё 4:11.

2. Што вядома пра Бога?

Ніхто з людзей ніколі не бачыў Бога, таму што ён Дух. Дух — гэта форма жыцця, якая намнога вышэй за нашу, фізічную (Яна 1:18; 4:24). Тым не менш мы можам спазнаваць Бога, разглядаючы тое, што ён стварыў. Напрыклад, мноства смачных фруктаў і прыгожых кветак сведчыць аб яго любові і мудрасці. А бязмежнасць Сусвету дэманструе яго моц. Прачытайце Рымлянаў 1:20.

Яшчэ больш можна даведацца пра Бога, калі чытаць Біблію. Напрыклад, яна распавядае аб тым, што́ падабаецца Богу, а што́ не, як ён ставіцца да людзей і як дзейнічае ў розных сітуацыях. Прачытайце Псальм 103:7—10.

3. Ці ёсць імя ў Бога?

Ісус сказаў: «Ойча наш, Які ёсць у небе, свяціся імя Тваё» (Мацвея 6:9). У Бога многа тытулаў, але імя ў яго толькі адно. На розных мовах яно гучыць па-рознаму. Па-беларуску яно звычайна вымаўляецца як «Ягова», але некаторыя вымаўляюць яго як «Ягвэ». Прачытайце Выхаду 15:3.

З многіх перакладаў Бібліі імя Бога выдалілі і замянілі на тытулы «Госпад» або «Бог». Аднак у арыгінале Бібліі імя Бога сустракалася каля 7 000 разоў. Калі Ісус расказваў пра Бога, ён заўсёды ўжываў Божае імя. Прачытайце Яна 17:26.

4. Ці дбае пра нас Ягова?

Як гэты клапатлівы бацька, Бог робіць усё, каб у будучыні нам было добра

Сёння ў свеце шмат гора і пакут. Ці значыць гэта, што Бог не любіць нас і не цікавіцца намі? Некаторыя мяркуюць, што Бог пасылае пакуты, каб выпрабаваць нас, але гэта няпраўда. Прачытайце Якуба 1:13.

Ягова даў нам свабоду волі. Хіба не ўдзячныя мы Богу за тое, што ён стварыў нас не робатамі, а мы самі можам вырашаць, служыць яму ці не? (Ешуа 24:15). На жаль, многія вырашаюць рабіць зло іншым, таму на зямлі шмат гора. Ягова адчувае боль, гледзячы на такую несправядлівасць. Прачытайце Роду 6:5, 6.

Ягова — гэта Бог, які дбае пра нас. Ён хоча, каб мы атрымлівалі асалоду ад жыцця. У хуткім часе ён знішчыць зло і тых, хто яго робіць. Ягова дапускае пакуты толькі часова, і на гэта ў яго ёсць вельмі важная прычына. Якая? Аб гэтым мы даведаемся з 8-га ўрока. Прачытайце 2 Пётры 2:9; 3:7, 13.

5. Як стаць бліжэй да Бога?

Ягова запрашае нас набліжацца да яго, звяртаючыся ў малітве. Ён цікавіцца кожным з нас асабіста (Псальм 65:3; 145:18). Бог ахвотна даруе нам правіны. Ён заўважае нашы намаганні радаваць яго, нават калі часам мы памыляемся. Таму, нягледзячы на нашу недасканаласць, мы можам радавацца блізкім стасункам з Богам. Прачытайце Псальм 103:12—14; Якуба 4:8.

Паколькі Ягова падараваў нам жыццё, мы павінны любіць яго больш за ўсіх на свеце (Марка 12:30). Каб паказаць сваю любоў да Бога, трэба далей атрымліваць веды аб ім і трымацца яго запаветаў. Так вы зможаце наблізіцца да Бога. Прачытайце 1 Цімафея 2:4; 1 Яна 5:3.