Адкрыць асноўныя матэрыялы

Жыццё з хранічным захворваннем — ці можа дапамагчы Біблія?

Жыццё з хранічным захворваннем — ці можа дапамагчы Біблія?

Біблейскі адказ

Так. Бог падтрымлівае тых, хто хварэе. Кожнаму свайму вернаму служыцелю ён абяцае, што «ўмацуе яго на ложку хваробы ягонай» (Псальм 40:4, пераклад В. Сёмухі). Калі вы пакутуеце ад хранічнага захворвання, вам могуць дапамагчы наступныя тры парады:

  1. Маліцеся Богу. Так вы атрымаеце «супакой Божы, які вышэй за ўсякае разуменне». Гэта дапаможа зменшыць трывогу і надасць вам сіл (Піліпцаў 4:6, 7).

  2. Развівайце станоўчы склад думак. У Бібліі гаворыцца: «Вясёлае сэрца ацаляе, а пануры дух сушыць косці» (Выслоўяў 17:22, пераклад В. Сёмухі). Добрае пачуццё гумару не толькі палепшыць ваш настрой, але і ўмацуе здароўе.

  3. Умацоўвайце надзею на будучыню. Трывалая надзея дапаможа захоўваць радасць, нягледзячы на хранічнае захворванне (Рымлянаў 12:12). Біблія абяцае, што будзе час, калі «ніводзін жыхар не скажа: „Я хворы“» (Ісаі 33:24). Бог вылечыць усе хваробы, нават тыя, з якімі не можа справіцца сучасная навука. Да таго ж, Бог паверне назад працэс старэння: «Расквітнее цела яго лепш, чым у маладосці, і вернецца ён у дні юнацтва свайго» (Ёва 33:25).

Заўвага. Хоць Сведкі Яговы і спадзяюцца ва ўсім на Бога, але яны разумеюць, што хранічныя захворванні патрабуюць лячэння, таму звяртаюцца за прафесійнай медыцынскай дапамогай (Марка 2:17). У той жа час яны не выказваюцца ў падтрымку канкрэтных метадаў лячэння. Яны лічаць, што выбар лячэння — гэта асабістая справа кожнага.